У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

Як інфармуе партал tut.by, цана беларускіх тытунёвых вырабаў павялічыцца на маркі Cooper, якія вырастуць у цане на 21% — з 5950 да 7200 рублёў і Velvet, на 20% — з 8500 да 10200 рублёў.



Падаражанне пераважна закране імпартныя цыгарэты, што ўвозяцца ў нашу краіну "Беларусьгандлем". Павялічыцца кошт Dunhill Blue, Dunhill Gold, Dunhill Red, Dunhill White на 5,6 % з 18000 да 19000 рублёў.



Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent SWITCH падаражэюць на 500 рублёў — да 16500 рублёў (на 3,1%).



Цыгарэты Lucky Strike Click&Roll падаражэюць на 3,4% — з 14500 да 15000 рублёў, Aroma Rich Apple Superslim і Aroma Rich Rum&Cherry Superslim — на 5,6%, з 18500 да 19000 рублёў.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі