У Белгідрамеце вырашылі праблемы з паступленнем метэададзеных з-за мяжы

Метэастанцыя / pixabay.com
Метэастанцыя / pixabay.com

У Белгідрамеце былі складанасці з паступленнем метэаралагічных звестак з-за мяжы, але рашэнне нарэшце знойдзенае. Пра гэта заявіў начальнік службы міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Белгідрамета Андрэй Карабчук, піша reform.by. Праблемы паўсталі ў пачатку мінулага года.

"Без папярэджання яўнага нам перасталі ў рамках двухбаковых нашых пагадненняў паступаць звесткі з Літвы і Латвіі, і некаторыя звесткі перасталі паступаць з Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я", — сказаў ён. У выніку беларуская служба страціла і частку звестак для забеспячэння авіяцыі. Гэта выклікала "пэўныя нязручнасці" ў працы. У выніку беларускім метэаролагам дапамаглі расійскія калегі. З лета яны пачалі дзяліцца звесткамі. Карабчук таксама адзначыў, што на гэты момант недахопу звестак няма.

У пачатку мінулага года, нагадаем, Расія пачала вайну супраць Украіны, а Беларусь падтрымала агрэсію. Міжнародныя арганізацыі і кампаніі, якія асудзілі вайну, згарнулі супрацоўніцтва з РФ і РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі