У Бельгіі абвясцілі трохдзённую жалобу
Улады Бельгіі абвясцілі ў краіне трохдзённую жалобу пасля серыі тэрактаў у Бруселі. З адпаведнай заявай выступіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў краіны Ян Ямбон.
У выніку некалькіх выбухаў у аэрапорце і метро Бруселя 22 сакавіка загінулі больш за 30 чалавек. Каля 200 былі параненыя.
Паводле СМІ, адказнасць за выбухі ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".