У Бранскай вобласці шукалі дыверсантаў, затрымалі 9 чалавек
На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
У Бранскай вобласці Расіі спынілі пошук дыверсантаў. Напярэдадні расійскі бок заявіў пра спробу прарыву з Украіны дыверсійна-разведвальнай групы, быў бой. Сцвярджаецца, што праз мяжу каля Лугавога ў Клімаўскім раёне пераходзіла некалькі дзясяткаў чалавек. Як звычайна, Мінабароны РФ адрапартавала пра паспяховае спыненне памежнікамі дыверсантаў. Пасля высветлілася, што сярод расійскіх сілавікоў былі параненыя, загінуў афіцэр (яны трапілі пад мінамётны абстрэл). І, відаць, у іх не было ўпэўненасці, што ўкраінцы вярнуліся на свой бок мяжы.
Як піша Baza, паліцыя праверыла ў памежных раёнах Браншчыны больш за 850 аўтамабіляў і паўтары тысячы чалавек. 9 чалавек былі затрыманыя, аднак іх дачыненне да дыверсантаў не пацвердзілася. Тым не менш, трое затрыманых сталі фігурантамі адміністрацыйных спраў. Позна ўвечары "спецыяльныя мерапрыемствы" на Браншчыне спынілі.
Падобныя здарэнні на мяжы Бранскай вобласці РФ і Украіны адбываюцца рэгулярна. Раней мяжу пераходзілі байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.