У Бранску ладзіцца міжнародны студэнцкі форум "Інавацыі-2009"

Міжнародны студэнцкі форум "Інавацыі-2009" адбудзецца ў Бранску 17-18 лютага.  У форуме прымуць удзел студэнты ВНУ Расіі, Беларусі і Ўкраіны. Яго арганізатары — адміністрацыі Бранска і рэгіёна, адукацыйны кансорцыўм "Сярэднярускі універсітэт", Бранскі адкрыты інстытут кіравання і бізнэсу, Бранскі філіял Усерасійскага завочнага фінансава-эканамічнага інстытута і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (Беларусь).

На форуме будуць працаваць 4 секцыі. На іх будуць абмяркоўвацца пытанні фінансавага, эканамічнага, прававога і інфармацыйнага забеспячэння інавацыйных працэсаў. Па выніках форума будзе выпушчаны зборнік, паведамляе Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі