У Брэсце міліцыянты "крадуць" непрышпіленыя ровары
Гэткім чынам яны хочуць адвучыць гаспадароў ад легкадумнасці.
З такім выпадкам сутыкнуліся жыхары брэсцкіх дамоў, піша onliner.by. Адзін з жыхароў горада кажа, што ўчастковы міліцыянт уначы залез у пад'езд, дзверы якога абсталяваныя замком і дамафонам, і вывез чатыры ровары.
Як выявілася, участковы дзейнічае ў рамках прафілактычнай кампаніі, зацверджанай на абласным узроўні. Міліцыянты кажуць, што дзейнічаюць у рамках прафілактыкі — забіраюць пакінутыя ў пад'ездах ровары і дзіцячыя вазкі. Па словах міліцыянтаў, лепш правесці такую прафілактыку, чым потым марнаваць час і высілкі, шукаючы роварных злодзеяў.
Фота — onliner.by