У Брэсце Першамай адзначылі пад нацыянальнай сімволікай (фота)

Больш за 20 актывістаў прайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста, наведалі гарадскі парк 1 Мая. Падчас руху актывісты віншавалі брэстаўчан з міжнародным Днём салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы.



Па звестках сайта БСДП, актывісты распаўсюджвалі паштоўкі, бюлетэні "За наш горад", нацыянальную і партыйную сімволіку.



Як паведамляла Еўрарадыё, брэсцкія ўлады не далі актывістам дазвол на арганізаванае святочнае шэсце і мітынг.


Фота — bsdp.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі