У Брэсце прайшлі начныя вучэнні. Міліцыя адмаўляе сувязь з Еўрамайданамі

Як піша газета "Вечерний Брест", вучэнні пад назвай "Шчыт" праходзілі на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Леніна. У мерапрыемстве былі задзейнічаныя супрацоўнікі ДАІ, АМАП, міліцыі ды аховы. Праваахоўнікі, паводле легенды, мусілі знайсці і абясшкодзіць злачынца, які абрабаваў дачу.



Як паведаміў начальнік прэс-службы УУС Сяргей Дучэнка, гэтыя вучэнні былі планавымі і ніяк не звязаныя з падзеямі ў суседняй Украіне.



Са словаў відавочцаў, "вучэнні" мелі значна большы маштаб, чым заявілі праваахоўнікі. Амаль кожнае скрыжаванне цэнтральных вуліцаў патрулявалі супрацоўнікі ДАІ ў бронекамізэльках. Таксама ў раёне вуліцы Камуністычнай, непадалёк ад стадыёна "Дынама", былі заўважаныя каля 30 байцоў спецназу са шчытамі і ў касках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі