У Брэсце пройдзе парад д’яблаў, вадзянікоў і лесавікоў

У суботу, 20 верасня, у Брэсце адбудзецца Свята вуліцы Падгародскай.
Чакаецца тэатралізаванае шэсце, так званы Малефіцыюм, і канцэрт самадзейных гуртоў, паведамляе Свабодны тэатр з Брэста.

Малефіцыюм — гэта форма тэатралізацыі, запазычаная з Сярэднявечча. Само слова перакладаецца як “злачынства”, “варажнеча”. Адпаведна чакаецца парад д’яблаў, вадзянікоў і лесавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі