У Брэсце спынілі машыну з нецвярозым кіроўцам, у багажніку знайшлі жанчыну

У Брэсце спынілі машыну з нецвярозым кіроўцам, у багажніку знайшлі жанчыну

Уначы 7 лістапада ў Брэсце супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Volkswagen Passat з нецвярозым кіроўцам. Яны заўважылі, як легкавік "няроўна рухаўся па дарозе". Пры гэтым 31-гадовы кіроўца размаўляў па тэлефоне. Медасведчанне паказала 2 праміле алкаголя.

Падчас агляду машыны ў багажніку знайшлі... жанчыну. Яна спала. Мужчына не адразу прыгадаў, хто яна такая. У дачыненні кіроўцы склалі некалькі пратаколаў. У 2015-м яго ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за нецвярозае кіраванне, пазбавілі вадзіцельскага пасведчання, паведамляе прэс-служба брэсцкай ДАІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі