У Брэсце ў нядбайных бацькоў адабралі кватэру
У Брэсце пазбавілі кватэры пітушчых бацькоў М. Гэта адзіная ў горадзе кватэра, забраная паводле ўказа №18 аб кампенсацыі нядбайнымі бацькамі запазычанасцяў на выхаванне дзяцей. Бацькоў перасялілі ў горшую кватэру з выгодамі на вуліцы, а іх ужо былая кватэра будзе здавацца, грошы пойдуць на ўтрыманне дваіх дзяцей у інтэрнаце. Да 2020 года кватэру ўлады без конкурсу перадалі настаўніцы мясцовай школы, але яна не ў стане заплаціць 3 млн пазыкі за камуналку, якую пакінулі М. Ды і 200 тыс. за арэнду для настаўніцы, якая мае невялікі заробак, мнагавата. Так што кватэра пустуе, а дзеці нядбайных бацькоў пакуль на поўным утрыманні дзяржавы.