У Брэсце затрымалі ветэрана-“афганца” з бел-чырвона-белым сцягам

У Брэсце затрымалі ветэрана-“афганца” з бел-чырвона-белым сцягам

У Брэсце затрымалі ветэрана-“афганца” з бел-чырвона-белым сцягам. Як інфармуе Радыё Свабода, здарэнне адбылося 9 траўня. Аляксандр Сахарук выйшаў на мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, у вайсковай форме, з баявым медалём “За адвагу”. Ён ішоў у калоне, якая рухалася да Брэсцкай крэпасці. У гэты момант Сахарук і ўзняў бел-чырвона-белы сцяг, але прайшоў з ім толькі хвіліны тры. Да яго падыйшлі асобы ў цывільным і прапанавалі сцяг прыбраць. Ветэран-“афганец” адмовіўся, сказаў, што гэта яго нацыянальная годнасць.

Аляксандра Сахарука затрымалі і завезлі ў Ленінскі РУУС Брэста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі