У Брэсце зноў затрымалі Юрыя Стыльскага — лідара гурта "Дай дарогу!"

У Брэсце зноў затрымалі Юрыя Стыльскага — лідара гурта "Дай дарогу!"

Другі раз за апошнія пяць дзён у Брэсце затрымалі музыку Юрыя Стыльскага, лідара гурта "Дай Дарогу!". Як даведалася Еўрарадыё, гэта адбылося каля 15:00. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Мінулым разам Стыльскага затрымалі ўвечары 15 жніўня. У той дзень ён з бел-чырвона-белым сцягам прайшоў на чале шматтысячнай дэманстрацыі. Адпусцілі музыку на наступны дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі