У Бярэзінскім раёне Міншчыны загінулі двое дзяцей (абноўлена)
Трагічнае здарэнне адбылася ў Бярэзінскім раёне Міншчыны. У ноч на 24 сакавіка ў 1.40 ночы ратавальнікі атрымалі паведамленне пра шпіталізацыю з траўмамі рознай ступені цяжкасці 10-гадовага хлопчыка. Акрамя таго, былі знойдзеныя два загінулыя школьнікі — сямі і васьмі гадоў. Усе трое — навучэнцы Пагосцкай сярэдняй школы, адзначае Мінскае абласное ўпраўленне МНС.
Дзяцей знайшлі ў полі каля вёскі Вешаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Акалічнасці і прычына здарэння высвятляюцца. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, трое дзяцей гулялі на ўзараным полі і выявілі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. У выніку выбуху снарада два загінулі і адзін атрымаў раненні", — цытуе tut.by словы афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай.