У Бярозе трое школьнікаў залезлі на кола агляду, каб зрабіць сэлфі

У Бярозе трое школьнікаў залезлі на кола агляду, каб зрабіць сэлфі

У Бярозе трое школьнікаў залезлі на кола агляду, каб зрабіць сэлфі. Яно не працавала. Здарэнне адбылося ўвечары 2 кастрычніка. Выпадковы прахожы заўважыў хлопцаў і паведаміў у міліцыю. Калі ў гарадскі парк прыехалі міліцыянеры, вучні старэйшых класаў пачалі залазіць яшчэ вышэй. На дапамогу выклікалі ратавальнікаў з аўталесвіцай. Пабачыўшы супрацоўнікаў МНС, хлопцы спусціліся на зямлю самастойна.

Як паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка, аматараў сэлфі завезлі ў міліцыю, куды выклікалі іх бацькоў. Са школьнікамі правялі прафілактычную гутарку пра небяспеку такіх учынкаў, як сэлфі на вялікай вышыні, і адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі