У Быхаўскім раёне знішчана больш за 1 тону канопляў
Падчас правядзення спецмерапрыемстваў у Быхаўскім раёне супрацоўнікі упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці сумесна з РАЎС выявілі і знішчылі больш 1 тону канопляў. З такой колькасці раслінаў шляхам нескладаных маніпуляцый можна было вырабіць да 50 кг марыхуаны. На чорным рынку яна каштуе прыкладна па 40-50 тысяч рублёў за 15-20 грамаў. Гандляры “траўкай”, вырабленай з дзікіх беларускіх канопляў, звычайна выдаюць свой тавар за галандскую марыхуану, каб павялічыць яго кошт, паведамляе БЕЛТА.