У цэнтры Гродна аўтамабіль заехаў у натоўп пешаходаў
У цэнтры Гродна ў натоўп пешаходаў заехаў аўтамабіль, паведамляе тэлеканал СТВ.
Як бачна па камерах відэаназірання, кіроўца паварочваў направа, аднак не затармазіў перад стоп-лініяй і чырвоным сігналам святлафора. У гэты час праз дарогу па пешаходным пераходзе ішлі пяць чалавек. Пабачыўшы машыну, чацвёра паспелі адрэагаваць. А адна жанчына трапіла пад аўто.
Яе даставілі ў лякарню. Медыкі дыягнаставалі ў жанчыны нязначныя траўмы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.