У цэнтры Мінску аўтамабіль збіў лася
Лася збіў у цэнтры Мінску аўтамабіль "Фольксваген". Здарэнне адбылося ў 300 метрах ад стэлы "Мінск — горад-герой".
Жывёла нечакана выбегла на дарогу і кіроўца не змог пазбегнуць сутыкнення. Лось загінуў на месцы, а кіроўца, калі не лічыць атрыманага шоку, не пацярпеў. Затое моцныя пашкоджанні атрымаў яго аўтамабіль, паведамляе БЕЛТА.
Адзначым, што падобны выпадак здарыўся ў чэрвені 2008 года, калі лось кінуўся пад таксоўку на скрыжаванні праспектаў Любімава і газеты Праўда.