У цэнтры Пінска зламыснікі знялі шорты з прахожага

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, да праваахоўнікаў с заявай аб рабаўніцтве звярнуўся 32-гадовы жыхар Пінска. Па словах пацярпелага, двое невядомых на адной з галоўных вуліц горада пад пагрозай гвалту адабралі шорты, мабільны тэлефон і банкаўскую картку. Страты былі ацэненыя на суму 900 тысяч рублёў.


Супрацоўнікі аддзелу аховы вельмі хутка затрымалі падазраваных у рабаўніцтве дваіх 21-гадовых пінчукоў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. За свой учынак зламыснікі могуць атрымаць да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі