У Чачэрскім раёне на міліцыянераў, якія шукалі жанчыну, спусцілі сабаку

У Чачэрскім раёне на міліцыянераў, якія шукалі жанчыну, спусцілі сабаку

У Чачэрскім раёне на міліцыянераў, якія шукалі жанчыну, спусцілі сабаку, піша "Звязда". Здарэнне адбылося ў вёсцы Покаць. Супрацоўнік наркакантролю і аператыўнікі крымінальнага вышуку прыехалі, каб затрымаць 35-гадовую вяскоўку. У дачыненні яе распачаты адразу дзве крымінальныя справы — за ілжывыя данос і паведамленне аб небяспецы. Спачатку жанчына паведаміла па тэлефоне ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама, што адна з жыхарак вёскі, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, нібыта забіла дзіця. Міліцыя праверыла — не пацвердзілася. Літаральна на наступны дзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла чарговае тэлефанаванне, што жанчына збіраецца падпаліць хату аднаго з вяскоўцаў. На месца прыязджалі ратавальнікі.

Высветлілася, што тэлефанавала ў міліцыю адна і тая ж жанчына. Пасля шматдзённых запояў ёй "ўсё здавалася". Калі ж яна зразумела, што нарабіла, пачала хавацца. Яе знайшлі ў хаце аднавяскоўца. Жанчына пераканала гаспадара не пускаць міліцыянераў, а яго брат спусціў на гасцей сабаку. Міліцыя "спыніла агрэсіўную жывёлу", але якім чынам, не ўдакладняецца. Няма інфармацыі і пра пацярпелых. Відаць, сілавікі толькі перапалохаліся.

Якое пакаранне чакае мужчыну, які нацкаваў сабаку на сілавікоў, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі