У чацвер дажджы чакаюцца пераважна па захадзе Беларусі
Летні дождж / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У чацвер, 10 жніўня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 цяпла, месцамі будзе 7-9 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.