У чацвер па большай частцы Віцебскай вобласці пройдуць дажджы
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У чацвер, 24 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў. Зранку і ўдзень месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны ўдзень прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні. Уначы вецер будзе слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +21 па поўначы да +28 па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.