У чацвер у Беларусі чакаецца парывісты вецер — 14 метраў за секунду

У чацвер у Беларусі чакаецца парывісты вецер — 14 метраў за секунду

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер, 28 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будзе слабы туман, уначы і зранку на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 6-11 метраў за секунду, парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад +1 па паўночным усходзе да +9 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі