У чацвер у Беларусі чакаюцца моцны снег і парывісты вецер
У сярэдзіне зімы
У чацвер, 18 студзеня, у Беларусі чакаюцца моцны снег і парывісты вецер. Ападкі (снег, мокры снег, на поўдні — з дажджом) прагназуюцца амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Раніцай і ўдзень на ўсходзе Беларусі пройдзе моцны снег. Вецер месцамі будзе з парывамі да 15-18 м/с (на ўсходзе ў многіх раёнах).
У чацвер будуць слабыя завірухі, месцамі — галалёд, на асобных участках дарог — слабая галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 на Брэстчыне да -17 градусаў на Віцебшчыне, у дзённыя гадзіны — ад -3 да +3 (у Віцебскай вобласці — да -7).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.