У чацвер у Беларусі працягнуцца дажджы, будзе моцны вецер

У чацвер у Беларусі працягнуцца дажджы, будзе моцны вецер

У чацвер, 12 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі працягнуцца дажджы (толькі ўначы яны прагназуюцца пераважна на захадзе), будзе моцны вецер — з парывамі да 14 метраў за секунду (на захадзе — да 15-18 м/с).

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +4 да +10 градусаў (у Мінску — 7-9 градусаў са знакам плюс), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 (у сталіцы — ад +10 да +12, у заходняй частцы краіны — да 17 градусаў цяпла). Такія ўмовы надвор’я захаваюцца да канца тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі