У чацвер у Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж

У чацвер у Беларусі прагназуюць мокры снег і дождж

17 лістапада ў нашай краіне прагназуецца воблачнае надвор'е. На значнай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У асобных раёнах Беларусі будуць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад -4 да +2 градусаў. Удзень прагназуюць 1 градус марозу па ўсходзе Беларусі, а па паўднёвым захадзе будзе да +6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі