У чацвер у Беларусі пройдуць моцныя дажджы і навальніцы
У лесе пасля дажджу / З архіва Еўрарадыё
У чацвер, 14 верасня, у Беларусі чакаюцца ападкі — кароткачасовыя дажджы. Уначы — на захадзе краіны, а раніцай і ўдзень — на большай яе частцы (месцамі — моцныя дажджы). У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Падчас іх магчымае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — ад +12 да +14, на захадзе — да +19), у дзённыя гадзіны — ад +18 да +24 (у сталіцы — ад +18 да +20, на Гомельшчыне — да 27 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.