У Чаркаскай вобласці Украіны пахавалі загінулага беларускага добраахвотніка

Падчас пахавання / t.me/belpolk_pagonya
Падчас пахавання / t.me/belpolk_pagonya

У Чаркаскай вобласці Украіны ў Тарноўскай гарадской тэрытарыяльнай грамадзе пахавалі загінулага беларускага добраахвотніка. Аляксею Вешчавайлаву з пазыўным "Жнец" быў 31 год. У яго засталася жонка і маленькае дзіця.

"Менавіта тут загадаў пахаваць сябе наш баявы сябра Жнец,піша прэс-служба "Пагоні". — Менавіта тут быў пахаваны яго пабрацім, з якім яны разам баранілі незалежнасць Украіны ў 2016 годзе". 

Беларус ваяваў ва Украіне яшчэ з 2016-га, пасля вярнуўся ў Беларусь, быў асуджаны. У 2021-м вярнуўся ва Украіну. Сёлета ён уступіў у "Пагоню", быў кулямётчыкам. Разам з групай байцоў увайшоў у склад ўкраінскай Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна. "Жнец" загінуў 26 верасня пад Бахмутам.

Аляксея пахавалі 2 кастрычніка. Кіраўнік тэрытарыяльнай грамады піша, што "светлая памяць пра Героя заўжды будзе жыць сярод нас".

У Чаркаскай вобласці Украіны пахавалі загінулага беларускага добраахвотніка
"Жнец" / https://www.facebook.com/TalnivskaMTG
У Чаркаскай вобласці Украіны пахавалі загінулага беларускага добраахвотніка
t.me/belpolk_pagonya
У Чаркаскай вобласці Украіны пахавалі загінулага беларускага добраахвотніка
t.me/belpolk_pagonya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі