У Чарнобыльскай зоне пачаўся лясны пажар

У Чарнобыльскай зоне пачаўся лясны пажар

Апоўдні 29 чэрвеня ў Чарнобыльскай зоне адчужэння і абавязковага адсялення на тэрыторыі Украіны пачаўся лясны пажар. 

Як паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны, здарэнне адбылося пры тэхналагічнай высечцы лесу для пракладкі чыгункі. Загарэліся пасечаныя рэшткі драўніны і ляснога подсцілу. Агонь распаўсюдзіўся на плошчу каля 20 га.

Для паветранай разведкі і тушэння пажару ратавальнікі выкарысталі верталёт МІ-8 з вадазліўнай прыладай, які зрабіў пяць скідаў вады агульным аб'ёмам 10 м3, і два самалёты АН-32П.

На тушэнні пажару працуюць 102 чалавекі і 22 адзінкі тэхнікі. 

Дадаткова прыведзеныя ў гатоўнасць 50 ратавальнікаў асабістага складу і 10 адзінак тэхнікі Кіеўскай, Жытомірскай абласцей і Кіева.

Па стане на 20-ю гадзіну 29 чэрвеня плошча нізавога пажару складае каля 25 га. Яго тушэнне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі