У чарзе на атрыманне літоўскай візы стаяць 10 тысяч беларусаў

У чарзе на атрыманне літоўскай візы стаяць 10 тысяч беларусаў

Больш за 10 тысяч беларусаў падалі заяўкі ў амбасаду Літвы на атрыманне візы. Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эгідыюс Мейлунас, піша delfi.lt.

Пры гэтым у Мінску працуе толькі адзін літоўскі дыпламат: большасць іншых дыпламатычных работнікаў былі высланыя з Беларусі яшчэ напрыканцы 2021 года. У сувязі з гэтым разгляда пададзеных заявак можа расцягнуцца да 20 красавіка.

Разам з тым Літва сутыкнулася з недахопам кіроўцаў. Пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны на радзіму вярнуліся больш за 10 тысяч украінскіх кіроўцаў. Прадстаўнікі кампаній-перавозчыкаў звярнуліся ў МЗС з просьбай дапамагчы развязаць гэтую праблему і даваць візы беларускім грамадзянам.

"Калі будзе прынята рашэнне стварыць яшчэ адну чаргу для кіроўцаў, прама кажу, прыйдзецца тых 10 000 адсунуць убок і займацца кіроўцамі. Пакуль да 20 красавіка ў нас на парадку дня кіроўцаў няма, проста фізічна немагчыма будзе гэта ажыццявіць", — адказаў на гэта прадстаўнік МЗС Літвы Аўдрус Бяндзінскас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі