У чэрвені бюджэт Беларусі на 2016 год яшчэ раз перагледзяць

У чэрвені бюджэт Беларусі на 2016 год яшчэ раз перагледзяць

У чэрвені Міністэрства фінансаў ўнясе праект указа па ўдакладненні паказчыкаў бюджэту. У дакуменце плануецца скараціць зарэзерваваныя на сёння выдаткі, каб збалансаваць выкананне бюджэту да канца года. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме БТ-1 "Галоўны эфір" распавёў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

Дарэчы, гэта будзе ўжо трэці варыянт бюджэту на 2016 год. Першы варыянт быў прыняты напрыканцы 2015-га, але ўжо ў лютым 2016 года яго давялося пераглядаць — з улікам паніжэння сусветных коштаў на паліва.

Амарын запэўнівае, што скарачэнне датычыць "асобных непершачарговых выдаткаў" і не павінна закрануць "неадкладныя патрэбы бюджэтнай сферы". Акрамя таго, па словах міністра, будуць скарочаныя датацыі мясцовым бюджэтам, каб яны прынялі адпаведныя меры па скарачэнні сваіх выдаткаў.

Агульная сума магчымага скарачэння, па ацэнках міністра фінансаў, — каля 15 трлн рублёў, або каля 7% усіх выдаткаў бюджэту.

Міністр настойвае на тым, што трэба "жыць па сродках — гэта датычыць і людзей, і бюджэту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі