У чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 0,4%

У чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 0,4%

У чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 0,4% (у параўнанні з траўнем). Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Як інфармавала Еўрарадыё, у траўні ў нашай краіне зафіксавалі дэфляцыю. Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў параўнанні з красавіком складаў 99,7%.

У мінулым месяцы, у параўнанні са снежнем 2017 года, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі склаў 102,9%.

У чэрвені 2018-га харчовыя тавары ў Беларусі падаражалі на 0,7%, калі параўноўваць з траўнем, і на 2,3%, калі параўноўваць з чэрвенем 2017-га. Што да коштаў на нехарчовыя тавары, то за месяц яны выраслі на 0,1%, а за год — на 2,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі