У Чэрыкаўскім раёне мужчына спаліў свой дом з-за неасцярожнасці пры курэнні

У Чэрыкаўскім раёне мужчына спаліў свой дом з-за неасцярожнасці пры курэнні

Жыхар вёскі Гронаў Чэрыкаўскага раёна спаліў свой дом з-за неасцярожнасці пры курэнні. Узгаранне адбылося позна ўвечары 2 красавіка. Пагарэльца паспелі выратаваць.

Гаспадар дома — непрацуючы мужчына 1960 года нараджэння. Яго даставілі ў лякарню з атручэннем прадуктамі гарэння, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.  

Усяго па краіне за мінулыя суткі зарэгістравана 12 пажараў, у выніку якіх загінула два чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі