У Чыжоўцы хуліган на “БМВ” збіў хлопца з бчб-сцягам і з’ехаў

У Чыжоўцы хуліган на “БМВ” збіў хлопца з бчб-сцягам і з’ехаў

У нядзелю, 25 кастрычніка, у мінскай Чыжоўцы адбылася бойка. Кіроўца “БМВ” накінуўся на хлопца з бел-чырвона-белым сцягам на вуліцы Убарэвіча і збіваў яго. Той закрываўся ад удараў, але не супраціўляўся. 

Іншыя кіроўцы адцягнулі агрэсара, спрабавалі яго спыніць, але той сеў ў аўтамабіль і з’ехаў. 

Па беларускім заканадаўстве, нагадвае ў Telegram “Наша Ніва”, хулігану можа пагражаць за збіццё да трох гадоў зняволення. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі