У Цюрыху беларусы пазмагаюцца за права правесці хакейны чэмпіянат свету
Прэзентацыя заяўкі Беларусі на правядзенне чэмпіянату свету па хакею 2014 года адбудзецца 17 сакавіка ў Цюрыху. Пра гэта заявіў сябра Савета Міжнароднай федэрацыі хакею і старшыня заявачнага камітэта Эрнэст Альянчыч, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Мінску.
Нагадаем, акрамя Беларусі на правядзенне чэмпіянату прэтэндуюць Чэхія, Латвія, Венгрыя і Ўкраіна. Да рашаючага галасавання на травеньскім кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею засталося два месяцы. Эрнэст Альянчыч прыехаў у Беларусь з мэтай ацэнкі гатоўнасці Мінску да правядзення спаборніцтваў. Акрамя таго, ён дапамог беларусам аформіць і падрыхтаваць заяўку да прэзентацыі.
БЕЛТА нагадвае, што Беларусь трэці раз падае заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету. Раней нашая краіна прэтэндавала на сусветныя форумы 2010 і 2013 гадоў.