У доме пад Полацкам згарэлі тры мужчыны

У доме пад Полацкам згарэлі тры мужчыны

У ноч на нядзелю полацкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар дачнага дома ў вёсцы Ткачова.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, пажар знішчыў у доме дах, перакрыцце столі, пашкодзіў сцены і маёмасць. На месцы пажару ратавальнікі знайшлі целы трох мужчын, асобы якіх высвятляюцца. Прычына пажару таксама высвятляецца.

Дарэчы, ў тую ноч полацкім ратавальнікам давялося выязджаць на яшчэ адзін выклік. Каля паловы 12-й ночы ім паведамілі пра пажар у самім Полацку. Агонь знішчыў у прыватным доме дах, перакрыцце столі, пашкодзіў сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі