У дзень свайго 60-годдзя памёр прапагандыст Юрый Азаронак

Юрый Азаронак

Юрый Азаронак / БЕЛТА

У чацвер, у дзень свайго 60-годдзя памёр прапагандыст Юрый Азаронак. "Па сукупнасці хвароб", — піша пра прычыну смерці бацькі яго сын, прапагандыст Рыгор Азаронак.

Азаронак-старэйшы разгарнуўся на беларускім тэлебачанні ў 1990-я гады. Ён вёў праграму "Тайныя спружыны палітыкі" на БТ, зняў сумнавядомы дакументальны фільм "Нянавісць. Дзеці хлусні", паказаны перад рэферэндумам 1995 года. У ім праводзіліся паралелі паміж калабарантамі часоў Другой сусветнай вайны і беларускай апазіцыяй, ганьбілася нацыянальная сімволіка.

У 2005-м Юрыя Азаронка прызначылі намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі, але праз тры гады звольнілі за "ўчынак, не сумяшчальны з дзяржслужбай". У 2014-м прапагандыст вярнуўся да "працы па спецыяльнасці" — у аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў Упраўлення справамі Лукашэнкі. "Складаны характарам — не з усімі на дзяржаўнай службе ён ужываўся", — піша Рыгор Азаронак.

Азаронка пахаваюць у Лепелі "на зямлі продкаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі