У дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву абкрадалі навучэнцаў

Як нагадвае "Ежедневник", гісторыя пачалася ў сакавіку, калі была распачатая крымінальная справа ў дачыненні дырэктара, яго намесніка і галоўнага бухгалтара мінскай Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па хакею з шайбай. Амаль паўтара года яны афармлялі фіктыўныя дакументы аб удзеле спартсменаў і трэнераў-выкладчыкаў у спаборніцтвах за межамі Беларусі (у Літве, Чэхіі, Польшчы, Украіне, Расіі). Насамрэч ніхто нікуды не выязджаў, а падазраваныя скралі 435 млн рублёў.

Тая справа была распачатая па матэрыялах кантралёраў. Цяпер жа яны абнародавалі новыя факты, з улікам якіх сума крадзяжоў падрасла да 600 млн рублёў. Высветлілася, што былі скрадзеныя грошы, якія выдзяляліся на харчаванне юных спартсменаў. І ў гэтым паўдзельнічалі трэнеры, якія атрымлівалі сродкі наяўнымі. Таксама ў школе адшукаліся "мёртвыя душы" — некаторым выкладчыкам налічваліся заробкі, прэміі, а яны ні разу не з'явіліся на занятках.

Верагодна, да адказнасці прыцягнуць яшчэ шэраг асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжоў.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі