У Дзярждэпе ЗША занепакоеныя затрыманнем у Беларусі Віктара Бабарыкі

У Дзярждэпе ЗША занепакоеныя затрыманнем у Беларусі Віктара Бабарыкі

У Дзярждэпе ЗША занепакоеныя затрыманнем у Беларусі Віктара Бабарыкі, "апанента прэзідэнта Лукашэнкі", паведамляе ТАСС. Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Злучаных Штатаў падкрэсліў, што яго краіна працягвае "заклікаць урад Беларусі зрабіць крокі ў мэтах паляпшэння яго "паслужнога спісу" ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі". У Вашынгтоне спадзяюцца, што афіцыйны Мінск нарэшце пачне "выконваць свае абавязацельствы ў сферы правоў чалавека, а таксама [абавязацельствы], узятыя ў рамках Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і якія адносяцца ў тым ліку да свабодных і справядлівых выбараў".

Як вядома, у апошнія гады дачыненні Беларусі і ЗША паляпшаліся. Прадстаўнік Дзярждэпа заявіў, што іх паглыбленне наўпрост звязваецца з паляпшэннем сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне. Падкрэсліваецца найважнейшае значэнне павагі да "фундаментальных свабод, у тым ліку свабоды мірных сходаў, выказвання і ўдзелу ў аб'яднаннях".

"Свабодныя і справядлівыя выбары — гэта не толькі тое, што адбываецца ў дзень галасавання, — працягвае амерыканскі дыпламат. — Мы заклікаем урад Беларусі забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх ахвотных узяць удзел у выбарах".

Адзначаецца, што гэты заклік адносіцца і да рэгістрацыі кандыдатаў, і да доступу да СМІ, і да "іншых аспектаў выбарчай кампаніі".

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка з 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Там жа і яго сын Эдуард, кіраўнік перадвыбарчага штабу. Ім ужо выстаўлена абвінавачанне (артыкул пакуль невядомы). Подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі былі здадзены, чакаецца рашэнне ЦВК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі