У Еўропе зафіксаваныя першыя выпадкі смерцяў ад воспы малпаў
Другі пацыент памёр у Іспаніі ад наступстваў воспы малпаў. Першы — там жа — сканаў учора. Гэта першыя пацверджаныя выпадкі смерцяў ад гэтай хваробы ў Еўропе.
Да таго пяць смяротных выпадкаў было зафіксавана ў краінах Афрыкі, адзін — у Бразіліі.
Воспа малпаў пашырылася вясной 2022-га на фоне спаду пандэміі каранавіруса. Цяпер яна зарэгістраваная ў дзясятках краін свету, перш за ўсё — у Еўропе. Захворванне навукоўцам вядомае, да 2003-га воспу малпаў у людзей выяўлялі толькі ў афрыканскіх краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.