У фінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал"

У фінале Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал"

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал". Галоўны матч еўракубка пройдзе 28 траўня ў Парыжы.

"Рэал" у паўфінале здолеў прайсці "Манчэстар Сіці". Гасцявы матч мадрыдцы прайгралі з лікам 3:4. У хатнім матчы на 73-й хвіліне яны атрымалі гол пасля ўдару Рыяда Марэза — 0:1. Аднак Радрыга, які выйшаў на замену, на 90-й і 91-й хвілінах забіў двойчы і перавёў гульню ў дадатковы час. Усё вырашыў пенальці, рэалізаваны на 95-й хвіліне Карымам Бензема — 3:1. Агульны лік 6:5 на карысць "Рэала".

У 2018-м у Кіеве ў фінале Лігі чэмпіёнаў "Рэал" выйграў у "Ліверпуля" з лікам 3:1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі