У фінале Уімблдона сустрэнуцца Сабін Лісіцкі і Марыён Барталі
Адпаведна — 23-я і 15-я ракеткі свету. Усе лідары рэйтынгу даўно выбылі са спаборніцтваў — прайгралі ці зняліся.
У чацвер немка Сабін Лісіцкі (на здымку) ў паўфінале Уімблдонскага тэніснага турніра перамагла польку Агнешку Радваньску — 6:4, 2:6, 9:7. У іншым матчы 1/2 фінала францужанка Марыён Барталі выйграла ў бельгійкі Кірстэн Фліпкенс — 6:1, 6:2.
Фінальны матч пройдзе 6 ліпеня.
Нагадаем, 23-гадовая Сабіна Лісіцкі ў 1/8 фінала перамагла першую ракетку свету 31-гадовую амерыканку Серэну Уільямс.
Фота — pressball.by