У ФПБ заявілі, што недапушчальна, каб камбайнеры былі ў сланцах і шортах

Удзельнікі жніва на Чэрвеньшчыне

Удзельнікі жніва на Чэрвеньшчыне / t.me/chervenby/

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі распавялі пра выяўленыя на жніве парушэнні працы. Высветлілася, што забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, спецвопраткай і спецабуткам "няпоўнае". Галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Павел Манько кажа, што "апранацца ў сланцы і шорты на працоўным месцы недапушчальна, нават у гарачае надвор'е". Паводле яго слоў, для такіх умоў у кабіне камбайна павінен быць прадугледжаны кандыцыянер.

Інспектары паспелі праехаць па 60 раёнах краіны, наведалі больш за 1200 прадпрыемстваў. І сцвярджаюць, што "ліквідацыя парушэнняў кантралюецца".

У ФПБ заявілі, што недапушчальна, каб камбайнеры былі ў сланцах і шортах
Інспектар Юрый Караеў у Ашмянскім раёне папрасіў камбайнера выйсці з кабіны / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі