У Францыі адкрыўся 68-ы Канскі кінафестываль
У асноўную конкурсную праграму кінафэсту ўвайшлі 19 фільмаў.
У Канах адкрыўся 68-ы Міжнародны кінафестываль. Першая стужка, якую на ім паказалі — фільм францужанкі Эмануэль Берк "З высока паднятай галавой", перадае РБК. Гэта сацыяльная драма пра сталенне юнага злачынца з Бенуа Мажымелем і Катрын Дэнёў у галоўных ролях.
У асноўную конкурсную праграму сёлетняга Канскага фестывалю ўвайшлі 19 фільмаў. Па-за конкурсам свае новыя фільмы прадставяць Вудзі Ален ("Ірацыянальны чалавек") і Гаспар Наэ ("Каханне"). Нагадаем, што ў паказе для прэсы і пракатчыкаў абвешчаны і паказа беларускага фільма "Авель": для замежжа ён пойдзе пад назвай "Код Каіна".
Скандальны фільм "Авель" атрымаў трэцюю назву — "Код Каіна"
Упершыню журы Канскага фестывалю ўзначальваюць два чалавекі — гэта браты Джоэл і Ітан Коэны. Таксама ў журы ўваходзяць актрысы Сафі Марсо, Сiенна Мілер і Росі дэ Пальма, акцёр Джэйк Джыленхол, рэжысёры Гільерма дэль Тора і Ксаўе Далан, кампазітар Рокія Траорэ.
68-ы Міжнародны Канскі кінафестываль пройдзе з 13 па 24 траўня.
На фота AP — Ітан Коэн, Сафі Марсо, Росі дэ Пальма і Гільерма дэль Тора