У Францыі затрымалі расійскага сенатара Сулеймана Керымава

У Францыі затрымалі расійскага сенатара Сулеймана Керымава

У французскай Ніцы супрацоўнікі паліцыі затрымалі расійскага бізнэсоўца і чальца Савета Федэрацыі Сулеймана Керымава, піша "Новая газета". Паведамляецца, што затрыманне адбылося ўвечары 20 лістапада, але вядома пра гэта стала толькі сёння. 

Конскульскую дапамогу Керымаву забяспечваюць супрацоўнікі расійскай дыпмісіі. 

Паводле РБК, прычынай затрымання расійскага сенатара сталі падазрэнні ў нявыплаце падаткаў. 

Дарэчы, Керымаў з'яўляецца адным з самых багатых людзей у Расіі. Паводле версіі часопіса Forbes, ён займае 21-е месца ў спісе найбагацейшых расіян. Яго маёмасць складае 6,3 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі