У Галівудзе знялі рымэйк “Байцоўскага клуба” для дзяцей (відэа)

Галівудская студыя Fine Brothers Entertainment зняла парадыйны мультфільм на культавую стужку Дэвіда Фінчэра “Байцоўскі клуб”. Пяціхвілінны мультфільм каротка пераказвае сюжэт фільма, але яго персанажы — дзеці малодшага школьнага веку, таму тут няма сэксу, гвалту і нецэнзурных выразаў.

Байцоўскі клуб у мультфільме заменены на байцоўскі клуб козыту. Ён захаваў свае правілы з арыгіналу, у тым ліку “ніколі не кажы пра байцоўскі клуб козыту”.

Фільм “Байцоўскі клуб” выйшаў на экраны ў 1999 годзе і спачатку праваліўся ў пракаце — ён прынёс усяго 100 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 60 мільёнаў. Але пасля ён стаў хітом продажаў на хатнім відэа і дагэтуль лічыцца культавым, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі