У Ганцавічах трое мужчын адмовіліся каяцца ў алкагалізме
Да году прабывання ў лекава-працоўным прафілакторыі асудзіў ганцавіцкі суд трох чалавек. Двое з іх — ганцаўцы, трэці — бяздомны бадзяга. Іх судзілі паказальным судом у актавай зале ПМК №7. Мужчыны не пакаяліся і не абяцалі кінуць піць і пачаць працаваць. Адзін з іх у апошнім слове заявіў: "Пакуль ногі ходзяць, пакуль здароўе ёсць — буду піць!"