У Германіі святара замянілі… робатам (відэа)

У Германіі святара замянілі… робатам (відэа)

У Германіі святара замянілі… робатам. Здарылася гэта ў горадзе Вітэнберг у храме Евангеліцкай царквы. Як піша dailymail.co.uk, робат-святар BlessU-2 дабраслаўляе вернікаў і чытае Біблію. На сэнсарным экране можна выбраць голас і тып дабраслаўлення. Робат падымае рукі ўверх і кажа: “Няхай Бог дабраславіць і абароніць цябе”. Пасля гэтага гучыць цытата з Бібліі, якую пры жаданні можна раздрукаваць.

Прадстаўнікі Евангелісцкай царквы прызнаюць, што не ўсім вернікам робат-святар спадабаўся. Аднак ён здолеў зацікавіць нават тых людзей, якія далёкія ад рэлігіі. Цяпер яны прыходзяць у храм паслухаць робата кожныя раніцу і вечар.

У Германіі святара замянілі… робатам (відэа)
Фота: dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі