У Гомелі ад пнеўманіі памерла 30-гадовая супрацоўніца медцэнтра

30-гадовая супрацоўніца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека памерла ад пнеўманіі ў Гомелі. Гэты факт БелаПАН пацвердзіў начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Васількоў. Паведамляецца, што жанчына нядаўна выйшла з дэкрэтнага адпачынку. Яна працавала ў аддзяленні УЗІ-дыягностыкі медцэнтра. На Гомельшчыне зафіксаваныя і іншыя выпадкі смерці ад пнеўманіі, а вось смяротных выпадкаў ад захворвання свіным грыпам няма, сцвярджаюць у абласным упраўленні аховы здароўя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі