У Гомелі аштрафавалі ўдзельніка акцыі ў падтрымку роднай мовы
Штрафам у памеры 525 тысяч рублёў пакарала суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова жыхара абласнога цэнтра Андрэя Папова за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў падтрымку роднай мовы.
Нагадаем, гэтая акцыя прайшла ў Гомелі 21 лютага. Яна была арганізаваная актывістамі маладзёжнага дэмакратычнага руху. Маладыя людзі, раты якіх былі завязаны чырвона-зялёнымі хусткамі, неслі лісты фармату А4 з надпісам "Беларуская мова. Забаронена" і гваздзікі, якія яны збіраліся ўскласці да помніка Кірыле Тураўскаму.
Удзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі міліцыі, у дачыненні да іх былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. Суды прайшлі 23—24 лютага. Пяць чалавек, у тым ліку два журналісты, былі пакараны штрафамі ад 700 тыс. да 1 млн. 750 тыс. рублёў. А Канстанціна Жукоўскага арыштавалі на сем сутак.
БелаПАН